Навальнiца

Сонца з ранку усё морыць спякотай.
У нябёсах ні воблачка. Толькі блакіт.
Наваколле прасякнута ціхай самотай,
Дзень няспешна зыходзіць у нябыт.

Навальніцу пакорна чакае прырода,
Каб сышліся маланкі і холад дажджу, 
Каб сплывалі з травы ручаі на дарогу,
Праганяючы прэч стому, пыл і нуду.

І сінець пачынае спалоханна далеч,
Замаўкае жыццё перад моцам грымот.
Навальніцы суровы чакаючы подых,
Прэч адкінута безліч нязначных турбот.


Рецензии