Ко Дню святого Валентина

АНІТА
 
 Сцэнар (да дню Святога Валянціна)

Дзеючыя асобы:

Валянцін - малады доктар і духаўнік
Клаўдзій- правіцель, прадстаўнік улады
Серапіа –легіянер
Сабіна- жонка легіянера Серапіа
Абвінаваўца – чыноўнік у Судзе
Суддзя -  прадстаўнік Закону
Аніта – малалетняя дачка наглядчыка турмы
Юлія – старэйшая дачка наглядчыка турмы, сястра Аніты

Дзея адбываецца ў Церынеі ( Рымская Імперыя)

Клаўдзій:
 
–Як ты пасмеў парушыць мой Указ?
На славу Кесара ўвагі не звярнуў!
Як ты пасмеў Серапіа з Сабінай павянчаць?
А можа скажаш мне, што ты яго не чуў?

Валянцін:

-Я чуў.

Клаўдзій:

Дык можа скажаш ён не для цябе?
Ці можа ты з усіх такі адзін ,
Што права меў законы парушаць ?

Маўчаў, схаваўшы погляд Валянцін.
Адзін ён ведаў праўду і маўчаў.
Ён разумеў , калі прыйшла Сабіна,
Што як дазнаюцца,то могуць пакараць.

Ён і раней вянчаў на полі бітвы
Легіянераў. Толькі ён тады
Не быў багат яшчэ Хрыстовай верай,
І ад яе адной ён мог чакаць бяды…

Ён сам яе прыняў…
І, многіх пахрысціўшы,
Трымаў у тайне гэты  свой пачын,
Бо без таго уладам Церынейскім
Хапала пакараць яго прычын.

Ён, доктар сам, і душ вясновых лекар,
Ужо вырашыць па-іншаму не мог:
Бог ёсць Любоў ад веку і да веку,
І быў яму указам толькі Бог.

Абвінаваўца:

-Патрыцый Валянцін! - грыміць абвінаваўца,-
Ці прызнаеце Вы сваю віну?

Валянцін:

У чым віна? У тым што павянчацца
Смяротна хворым я дазволіў на кану?

Суддзя:

-Усіх траіх да следства і ў турму!

Валянцін:

 -Затое ж не гарэць у пекле…

Бяда прыйшла. І па яе законах -
Адна бяда не ходзіць, як вядома,-
Адзінаверцаў павялі за краты.
Яго ж пакінулі, хоць ён не вінаваты.

Усё ж цямніцы зачынілі дзверы
З-за прыналежнасці да новай веры.

На роздуме ў ціхай адзіноце,
Успамінаў свой ружакветны сад,
І сумаваў па децях, па рабоце,
Па закаханых, што любілі там гуляць.

Маркоціўся ён па сваіх занятках,
Забаўках, што дарылі асалоду:
Гуляць з дзяцьмі, ружы дарыць іх маткам,
І, галубоў пусціўшы, бачыць згоду.

Салдацкім жонкам раздаваць букеты,
Лісты кахання адпраўляць па просьбе,
Лячыць захвораных не толькі целам,
                а і душу…
І тут на гэтым прыпыніцца мушу…
І тут на гэтым мушу прыпыніцца…

Бо раптам бачу, галубы на аканніцы…
Два галубы, як мае быць, сядзяць-
Хто б мог падумаць - з Церні прыляцелі!
Як мог ён гэты шанц не скарыстаць?

Калі злавіў іх, радасць акрыліла:
Галубцы ключ ад сада даручыў,
А галубку свой ліст ён прычапіў:
“Дзецям, каторых я люблю,
                ад Валянціна".

Тым часам да яго ў цямніцу
Дзяўчынка малалетняя зайшла.

Аніта:

-Доктар , прымі мяне , бо я сляпая!
Аніта невідушчаю была.
Ён гэта зразумеў, калі другая-
Сястра яе - за ручку прывяла.
         
Дзяўчынка вобмацкам знайшла яго калені,
Ён ажагнуўся, блаславіў яе чало.
Спярша агляд павёў на аддаленні,
Ад жалю  нават сэрца заняло.

Было дзяўчо дзівоснай прыгажосці,
Але на твары лёд вачэй сляпых.
На рукі ён падняў сляпую госцю,
Да сэрца прыгарнуў яе, аціх.

Дзяўчынка  ўсклікнула:
-Ой, бацюшка, як добра!
Які Вы цёплы, я хачу да Вас!
І на руках сядзела доўга – доўга,
Пакуль сястра яе не стала заклікаць:

Юлія:

-Давай хутчэй, свавольніца Аніта!
Дзявочы голас чысты, як ручай,
З высокіх нот, абвенчаных нібыта
З высокім небам, міла загучаў.

Так Юлія ўвайшла ў яго пакоі,
Дзе ён рашэння суднага чакаў
Дзе ён адчуў усёй сваёй душою,
Што ён яе адразу пакахаў.

І мройнымі чаканнямі спавіта
Яна пачула ў сэрцы гэты кліч,
І адсылала назнарок Аніту,
Каб ім было застацца ўдваіх.

І так прамовіла :
( тэкст прывяду даслоўна ,
бо з тых даўно няпамятных часоў
ён стаў узорам лірыкі любоўнай,
якую апраменіла Любоў.)

-Я Вас люблю. І што яшчэ патрэбна?
Што я магу да гэтага дадаць?
Цяпер , я разумею, Ваша воля,
Такая , што век волі не відаць.
І ўсё ж прашу, маёй няшчаснай долі
Каб большага няшчасця не спазнаць,
Скажыце мне, што кінеце сваволіць,
І больш ужо не будзеце вянчаць…
Сягоння днём Серапіа з Сабінай
На плошчы мусяць смерцю пакараць,
А Вас я ўратавала, Вас пакінуць.
Вы толькі ім павінны сам сказаць…

Але ён моўчкі адгарнуў  паперы
І “Да ўваскрэсне Бог”- пачаў чытаць,
Малітву новай праваслаўнай веры…
І Юлія перашкаджаць не смела.
Пайшла і  моўчкі зачыніла дзверы. 

Пачуццям шкадавання даўшы волю,
Ён вырашыў цыдулку напісаць,
Павенчаных сваіх у горкай долі
Перадсмяротным часам падтрымаць.

Цыдулка гэтая ўяўляла сэрцы,
Кансператыўна змоўлена з душой.
Адно пісаў сябрам адзінаверцам,
Другое  - мілай Юліі сваёй.

1-ы ліст-сэрцайка:

“Браткі, цярпіце, Бог цярпеў.
Ён вас вянчаў.Я вас любіў…
Я бласлаўляю вас цяпер
На цэлай вечнасці прарыў.

І мой быў грэх, калі цярплю,
Адпрэчыў рух душы,
Сваю надзею адштурхнуў,
Каханне патушыў.

Але пакуль чутны званы
У кропельках дажджоў,
У першых лужынах вясны,
І купках галубоў,

Любоў магутная,як Бог,
І роўная Яму.
Яна народжвае жыццё,
І моцная таму.

І мы на смерць ідзём без слоў,
Калі вядзе Яна.
Не будзе без Яе паслоў
Краіна ні адна.

Ляцяць вяльможныя паслы
Да любячых краін,
І вытыркаюць купалы
З-пад вопраткі жанчын.

Чаму мне верыць і каму?
Калі за той разлад
Людзей саджаюць у турму
Вачэй чужых дагляд!

А вочы той, што ясней зор
Убачаць толькі жах,
Мой пасмяротны прыгавор
І кару на вачах.

Таму адчайныя цяпер
Не слухайце нікога
Бог ёсць Любоў,
І ён цярпеў.
І ёсць любоў
Ад Бога…”

Хацеў ён гэты ліст сябрам
Анітай перадаць
Але, падумаўшы як раз
не стаў яе чакаць.
Ды сам за краты паімкнуў,
хоць мог яшчэ пажыць.
Прасіў ахову : за яго –
каханкаў адпусціць!


Калі на раніцу яму
адсеклі галаву,
Панеслі ветры па зямлі
адвечную малву.


2-і ліст-сэрцайка

Дзе ж падзелася шчасце,
Што так доўга шукаць?
Дзе ж падзелася праўда,
Калі Бог стаў караць?
Дай спрадвечнаму саду
Вялеў прападаць…
Слодыч шчасця- кахання
Нельга болей спазнаць.

Ды я гіну не марна.
А з Прадвечнага волі.
Юлька, деўчына гарна,
Прымі цяжку бяздолю.

Як маё блаславенне
На ўспамін пра каханне.
Ні ў адным пакаленні
Ён не згіне дазвання.

Будзе ведаць паўсвету
Тое, як я завуся,
А калі мяне ўспомніш,
То я адгукнуся.

Дык бывай жа здаровы,
Праваслаўны народзе.
Жыві ў шчасці, каханні,
Жыві ў свабодзе!

Калі часам на вочы
Нагорне слязіна.
Не губляй сваёй веры,
Спамяні Валянціна.

Зажурылася сэрца,
гэты сповед чытаўшы,
Заслязіліся вочы
У абедзьвюх дзяўчын.
Смерцю смерць выштурхаўшы,
Ён жывы і сягодня,
Па царкоўных канонах
Стаў святым Валянцін.

І па веры вялікай
Цуд дзівосны адбыўся:
Людзі кажуць, нібыта
Стала бачыць Аніта.

                2015 г.


Рецензии