Сэрца мацi

Змяртвелы позiрк у вачах, як ашклянелых.
Сядзiць, не зварухнецца яе постаць…
Застылi кропелькi на шчоках пабялелых
Слязы гаючай… Ахапiла млоснасць…

Слязiнкi, быццам пацеркi, вiсяць на вейках,
Бы смаляная, сочная жывiца
Празрыстая сцякае з ран на хвойных дрэвах.
Нясе жыццё, заве вады напiцца…

Сядзiць акамянелая, як помнiк, мацi.
Драпежны ястраб вырваў яе сэрца.
Кароткай дзюбай сее гвалт i цемру ў хаце
Ды пасыпае раны чорным перцам.

Сцякае кроў, бальзамам краваточаць раны.
Злучыўшыся з  матулiнай слязiнай
Яны, як выбух, нiшчаць, губяць змроку планы –
Даюць вытокам вырвацца лавiнай…

Прабiць бяздушны, цвёрды пласт закамянелы,
Што холадам акутаў дом радзiмы,
Каб узляцеў над краем голуб мiра смелы –
Каб знiк у цемры вечнай хлус блудлiвы…

Як нельга сонца засланiць ад нас вушамi,
Так нельга праўду затачыць навекi.
Сагрэе сонца край святымi прамянямi,
Растопiць лёд, каб забурлiлi рэкi.


Рецензии