Не баюся паутарыцца...

***
Не баюся паўтарыцца,
Ці згубіць сваё натхненне,
Ці ў сумненні разгубіцца,
Страціць вечнае здзіўленне.

Не баюся… Непаўторны
Кожны дзень майго сумнення:
То ён светлы, то ён чорны,
То вялікі – нараджэння.

Разгубіцца у сумненні,
Страціць вечнае здзіўленне
Не баюся. Я малюся
За радок і за натхненне.

25. 01. 2021 г.


Рецензии