Вось i ноч на дварэ, i вiльготна, i цёпла...

***
Вось і ноч на дварэ, і вільготна, і цёпла.
І мой дзень прамільгнуў – не апошні, дай Бог.
І каліна пад вокнамі зноўку намокла,
І намок сіні снег каля белых дарог.

І не змог я, не змог ні радком, ні паўсловам
За мой сённяшні дзень небу доўг свой аддаць.
Не апошні, дай Бог… Я калінавай мовай
Буду белыя вершы нанова складаць.

Я калінавай мовай – чырвонай на белым –
Напішу, што ў душы маёй выспее зноў.
Цёплы снег за акном стаў нібы парадзелым,
Стаў нібы пачарнелым, як ночы без сноў.

24. 01. 2021 г.


Рецензии