Ваукалак

Позняй ноччу ўзбягае на ўзгорак.
Поўня цьмяна асвечвае шлях.
Моцны карак. Лапы. Загрывак. 
Паляванне пачаў ваўкалак.

Пільна сочаць вострыя вочы,
Пахі лёгка фільтруе вядзьмак,
Прабяжыць і завые ў ночы,
На даліну наводзячы жах.

Барані цябе Божа, вандроўца,
Апынуцца тут гэткай парой:
Не пабачыш ты дому і сонца,
Прах твой згіне пад гонкай сасной.

Ваўкалак паляванне закончыць,
Чалавекам абернецца зноў,
У палац свой каменны пакрочыць,
Каб спачыць пад уладаю сноў.


Рецензии
Глибокий і просто вражаючий вірш. Успіхів!

Артур Грей Эсквайр   22.01.2021 00:48     Заявить о нарушении