У шарэнзе

У роўнай шарэнзе
Без думак, без твараў,
Ахоплены гневам
І злосці пажарам,
Яны рушаць спрытна,
Страляюць адменна,
Натоўп разрываюць
Жорстка, імгненна.
Што ім людзі!
Яны - частка сілы,
Якая 
Лютуе,
Катуе,
Капае
Магілы.
Няма ім спачыну.
Крывёю звязаны.
Прадалі Айчыну
І Волю тырану.


Рецензии