Снiцца, клепле бусел звечара касу...

***
Сніцца, клепле бусел звечара касу,
Каб падацца з ёю ранкам у расу,
У траву густую ў поле-сенажаць…
А адкрыю вочы, бусла каб пазваць,
Ды яго не бачу… Вецер за акном
Стукае у сцены, грукаецца ў дом.

Ноч. Зіма. Мой студзень.
Дзе ты, бусел, дзе?
За акном завея стогне і гудзе…

Засынаю. Сніцца звон вясёлы кос.
Паплавамі ў вёску к нам ідзе Хрыстос…
Спіцца. Сніцца бусел, ясакар, сяло…
Сніцца, што даўно ўжо у нябыт сплыло…

16 – 17 студзеня 2021 г.


Рецензии