Да кахання

Лячу я у паўднёвую вясну.
Туды, дзе зацвітаюць абрыкосы,
Дзе не бывае лютаўскіх марозаў,
Не цягне там да ленасці і сну.

Я па аблоках мяккіх буду плыць,
Лунаць у сіняй высі птушкай вольнай.
І адчуваць цябе убачыць здольнай.
Над мурагамі й рэкамі кружыць.

Пачую шум марскіх зялёных хваль,
Што набягаюць на пяшчаны бераг.
Хачу адкрыць у тваё сэрца дзверы,
Бо там мяне яшчэ няма, на жаль.

Аднойчы, адвячоркавай парой,
Крычаць мне зверху будуць гучна чайкі,
Збіваючыся цесна ў небе ў зграйкі,
Што стрэчы ты чакаў даўно са мной...


Рецензии
Пакружыла-палятала, палунала, паплавала, пачула і адчула разам з лірычнай гераіняй верша як неверагодна ласкава і пяшчотна адчыняюцца дзверы ў сэрца каханага.
Шчыры дзякуй, Жана!
Атрымала вялікую эстэтычную асалоду!!!


Люба Солошина   24.09.2021 12:00     Заявить о нарушении
Вялікі, вялікі дзякуй, Любоў!

Жанна Улахович   24.09.2021 10:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.