Варажба

Варажыла на шчасце дзяўчына, 
Загадала наперад свой лёс:
Каб кватэра была і машына,
Каб каханы ў хату ўсё нес.

Так хацела, каб пекная доля
Не мінула яе ў жыцці,
Каб бяда і ліхая нядоля
Выбіралі другія шляхі.

Варажыла яна на ўдачу,
Моцна сціснуўшы кулачкі:
Не было каб пакуты і плачу,
Нараджэння жадала дачкі...

Варажбы усё чакала параду,
Ды забыла дзяўчына адно:
Варажба была служкай падману.
Варажбе лёс было не відно.


Рецензии