Дажджы

Неяк нязвычна - у снежні дажджы,
Нешта нябачнае творыцца ў свеце,
Што ні кажы, але ў снежні дажджы,
Веснік ня лепшы па звыклай прыкмеце.

Ў снежні дажджы, гэта як ні кажы,
Нешта нядобрае, збой у прыродзе,
Я спадзяюся, такія дажджы,
Знікнуць кудысьці у будучым годзе.


Рецензии