Студзеньскi туман вiсiць над лесам...

***
Студзеньскі туман вісіць над лесам.
Прыцемкі. І сцелецца імгла...
Хто туман над соснамі павесіў?
Хто заслаў смугою паўсяла?

Дзень праходзіць хутка, як імгненне.
Нарадзіць душа ўсяго змагла
Гэткае ж няяснае натхненне,
Бы ў сутонні студзеньскім імгла.

03. 01. 2021 г.


Рецензии