Журавель

Ты ляціш у далёкі і сонечны вырай,
Ты над небам сваім і жыццём уладар.
Над зямлёю шырока раскінуўшы крылы
Шмат разоў ты ў гэтым напрамку лятаў.

Пакідаеш з курлыканнем родные месца,
Дзе жыццёвыя моманты ярка пазнаў.
Ты ляціш. Голас твой адбіваецца ў сэрцы-
Ты часцінку душы маёй раптам забраў.

Журавель, не сумуй, цябе дома чакаюць.
Успамінай пра Радзіму ты ў іншых краях.
Кожнаму часам складана бывае...
Добрага шляху табе. У добры шлях.

А.Я.
22 08 2017


Рецензии