Цётухна-восень

Каляровымі кропкамі цётухна-восень
Шчыра горад прытомлены размалявала.
Пазбірала ў палях залатое калоссе,
Надакучлівых, сумных дажджоў нагнала.

Апранула ў калючы закінуты швэдар,
Кружку кавы пахучай паставіла ў рукі.
Падарыла маўклівы самотны вечар
Пад мелодыю стрыманых кропельных гукаў.

Параслі ўсюль страката грыбы-парасоны
У асеннюю ціхую шэрую непагадзь.
І я мудрую восень пытаюсь з паклонам:
"Ці магу я табе ўсе сумненні аддаць?

Забяры ты цяжкія панурыя думкі
І бяссонныя ночы сабе забяры!
Супакой толькі сэрца, што моцна і гулка
Спалоханы такт адбівае ўнутры."

Каляровымі кропкамі цётухна-восень
Шчыра горад прытомлены размалявала.
Асцярожна зайшла да яе ў госці...
І ў рэшце нічога я ёй не сказала...

07 10 2016
А.Я.


Рецензии