Радзiма

Будзем жыць ва ўсю моц,
Каб заможнымi быць,
Каб мы шчасце ва ўсiм адчувалi.

Будзем з верай чакаць,
Што мы здолеем усё
I свой лёс пабудуем тут самi.

Будзем Бога малiць,
Каб нам дужымi быць
I буяць над усiм каласамi.

Будзем жыць,
Будзем верыць
I будзем малiць,
Каб удача Радзiме спрыяла!
31.12.2020.


Рецензии
Будзем, браты і сёстры,
супольна крочыць у наступ,
будзем, як меч гостры,
як цяжкі рабочы заступ...
(с) Славамір Адамовіч

Терджиман Кырымлы Второй   01.01.2021 21:16     Заявить о нарушении
Будзем! Хай спрыяе ўсiм нам поспех!

Димидов Константин   01.01.2021 21:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.