Маленькая наша Зямля

     ПАЭМА


Маленькая наша Зямля
Маленькая наша планета.
Здаецца - рукамі абняць,
Як шарык пусціць у паветра.

І як сатварыў яе Бог,
Прыстанкам зрабіў чалавека?
А, мо, гэта толькі зрачок
У вока Сусвета?

Дзе пражылкі – разлівы рэк,
А плямкі – лясоў абшары,
І ўсё, што стварыў чалавек,
На целе Зямнога Шару.

Дзе краіне баліць якой,
Дзе пажараў відны адзнакі,
Дзе на брата ідуць вайной
Нам пакажуць ірыдазнакі.

Не паверыць сваім вачам?
Ды навукі новым адкрыццям?
З Інтэрнету можна скачаць
Сёння сто віртуальных жыццяў.

І з прабіркі жыццё зачаць,
Скарыстаўшы свае рэзервы,
І цяпер можна веры даць,
Што народзіцца Сын ад Дзевы.

Развучыліся бачыць цуд.
Сёдня цуд – звычайная з’ява.
І не чуем, што Божы суд
Ужо шле нам свае праявы.

Не паверыў  калісь Сімеон
Прадказанням прарока Ісайі:
“Дзева ў чэраве прыме”-  і ён
Трыста год цярпеў пакаранне.

Бо сказаў Анёл, будзеш жыць,
Пакуль Сына Гасподня не ўбачыш,
І каб Богу Яго прысвяціць,
Ён народзіцца Дзеваю – Маці.”

Больш за трыста гадоў чакаў
Волі Боскае той спаўнення
Жыў у храме і нават стаў
Адчуваць ад жыцця стамленне.

Як убачыў Марыю з Дзіцём ,
Выйшаў ён па прыступках насустрач.
З Дня Народзін Хрыста – сорак дзён!
Вось такая ў Стрэцення сутнасць.

І прыняў ён на рукі Хрыста
Каб звярнуцца з песняй да Бога.
Адпусці ўжо мяне, Уладар,
Бо я ўбачыў ратунку дарогу!

***
Маленькая наша Зямля
Маленькая наша планета,
Здаецца, рукамі абняць,
Як мячык пусціць у паветра

Вось, кладу я яе на далонь,
Адчуваю, яна пульсуе.
Мы з табой на Зямлі жывём
І …не чуем…

***

Засвяцілася вока Зямлі -
Дзень прыходзіць вячыста-белы.
Сонца свеціць, плывуць караблі,
Самалёты ляцяць, бы стрэлы.

Палымнее ружовы ўсход,
Разліваецца неба сінню,
Мурашамі снуе народ,
Паскарэнне нясуць машыны.

А на полюсах – міражы.
Ды вясёлка  з паўночным  ззяннем
Снег на сопках  - белай  мяжы
Паміж дзвюх стыхій   светаздані.

Рассяваючы сіні змрок,
Валадарства палярнай ночы,
Паглядае месяц-сярпок
Сваім жоўтым  скошаным вочкам .

Як цудоўна створана ўсё!
Як прадумана, зладжана, міла!
Як па   павольна віруе жыццё
Ды пульсуе па  рэках-жылах.

Флегматычная, вольная плынь
Быццам лава  падземнай магмы
А над вечнасцю – Божы Сын
На руках  у Прыроды – мамы.

Маленькая наша Зямля
Маленькая наша планета.
Здаецца, дзе ты, а дзе я
У Воку Сусвету ?

***
Вылузваецца Жыццё
З мроіва шкляна-склізкага
Млява - соннага, то, як весні сцёк,
Неўтаймавана-імклівага.

Абалонкай сваёй па сутнасці
Цэльнае, непарушнае.
Вельмі кволае, тонкае,
І разам з тым дужае.

Пругкае, вадкае,
Студзяніста - блакітнае,
Прагнае,бессэнсоўнае, гладкае,
Ці пачварна-агіднае.

Вытыркае з геаса
Геацэнтрычна  скручанае,
Па шаблоне  дэмасу,
Шляхам завучаным.

Неадступна балючае,
Дрыготка - ўзрушанае.
Часам змучанае,
Паветрам спакушанае.

Вялікаёмістае,
Векапомнае,
Шматпакутнае .
І шматмоўнае…

***

Вялізная белая поўня
Узышла над маім блуканнем.
Спрадвечны, узнёслы помнік
Акругленага пытання.

Жыццё – гэта толькі з’ява,
А мы – часовыя сведкі,
Імклівага свету праявы,
Ці зорных плантацый кветкі?

Адкрытае кола ведаў,
Чароўнага  кола  багна,
Што так ніхто і не зведаў,
Імкнуся ў абдымкі прагна.

І думаю: што з маім целам?
Яно апантана ўбірае
Сябе ў снежна-белы вэлюм,
І крылы распасцірае.

Бальнічным дваром знямелым
Лячу, праз абдым, у памяць.
Сястра трохкутнікам белым,
Бы птушка, спархнула ў замець.

Лячу, праз абдым, нібыта,
Нішто ад мяне не залежыць,
Дзе ўсё зямное забыта,
І лёсамі правіць нежыць,

Дзе ўсё скасавана страхам,
Дзе ўсё перакрэслена болем,
І формаў імклівасць – жахам,
І той калаўрот Божай воляй.

На вагах паўночнай стыні
Узважаны скруха з болем.
Так, смерці няма, павінна
Я вынесці з гэтага кола.

Вяртаюся ў свет  знаёмы.
І  чую  жыцця прыкметы.
Тут, толькі  ў Радзільным доме
Праява любові Сусвету.

***

Ранак. На ўсходзе дня:
“Добры дзень, мой сынку!”
Пазнаёмся, вось  і я.
Ты – мая пясчынка.

***

Маленькая наша Зямля
Маленькая наша планета,
А ў цэнтры яе – немаўля
У пелене траў і кветак.

Ад матчыных тых пяшчот
Дурэе ласкавы ветрык,
І  гладзіць круглы жывот,
Што хавае жывыя нетры.

Праменіцца новы дзень
Ад ранку ў баку кальнула.
“Сукенку ў кветкі надзень”,-
На вушка памяць шапнула:

“ Прыгажосць уратуе свет”…
А сягодня тваёй планеце
Прадстаіць крывавы сюжэт,
Самы цяжкі сюжэт на  свеце.

Раздваіцца твая  цвярдынь,
Разарвуцца твае аковы,
І народзіцца новы сын,
І збавіцель на свеце новым.

***
Маленькая наша Зямля
Маленькая наша планета .
Усе  ведаем  -  ты і я -
Складаецца ўсё з малекул.

І клеткі – адна вада,
І рад навуковых адкрыццяў,
Што  вірусаў чарада
Пануе над нашым жыццем.

У мікраскоп зазірні –
“Ну і вайна”,- скажы ты!
Зняць лейкацыты ў крыві
На бой ідуць эрытрацыты.

Тэмпературны рэжым
Цела адразу змяняе.
Хварэе ўвесь арганізм-
Боль  галаву працінае.

Вочы слязяцца і нос,
Вушы закладвае часам,
Сведчыць, што лейкацытоз
Вас данімае, зараза.

Ды трэба ж дапамагаць
Таблетку  глынеш -  і  адразу
Войска паспешнага  раць
Перамагае  заразу.

***

Ноч. Захварэла дзіця.
Матцы  -  цяжкая праца.
Бо для яго жыцця
Трэба ёй пастарацца.

Тэмпературай гарыць
Дзіця ўжо трэція суткі.
Мама ночы не спіць,
Носіць яго на ручках.

Церпіць любы капрыз,
Цешыць сваю маляўку,
Толькі б адбыўся крыз,
І пайшло на папраўку.

Толькі б адбыўся цуд ,
Моліць яна бясконца.
Толькі б яшчэ пачуць:
“Мама, нясі да сонца”.

***

Калі тваё дзіця запаліць жар-
Няма бяды, страшнейшае  на свеце.
Зрывае рукі, круціцца, як шар,
Вакол сваёй асі цябе абверціць.

Прытуліцца, рукамі абаўе,
Укусіць за шчаку, застыне млява,
Яму баліць - а твой боль удвайне.
Ты сцерпіш ўсё, і ўсё адчуеш, мама.

І зразумееш ты тады, чаму не раз,
А многа раз бытуеш  на планеце .
Бо прыцягненне маці - гэта Спас,
Які спрадвек  ратуе свае дзеці.

***

Маленькая  наша Зямля,
Маленькая наша планета.
Калісьці была імгла.
У той дзень было многа света.

І без вайны – вайна.
Ніхто не  чуў і не бачыў.
І не разумеў тады
Атам. Што гэта значыць?

Сонца было як шарык
З дымчатай павалокай.
Ніколі ніхто не марыў
Аб гэткім пачварным фота.

Сфатаграфавала дамы,
Двух рыбыкоў на рэчцы,
А праз гадзіны тры
Іх скура гарэла, бы ў печцы.

А праз яшчэ два дні
Першых ахвяр хавалі.
Атамы – не відны.
Гэта –  нямыя  хвалі.

Радыяцыйны фон
Будзе жыць у стагоддзях.
Быццам агрэсар, ён
Новых ахвяр знаходзіць.

Гіне жывое ўсё,
Ад яго пранікнення.
І   завісае   жыццё
Не аднаго пакалення.

Дык навошта ж знайшлі яго,
Замуціўшы паток эфірны?
Бо яшчэ раней да таго .
Атам  лічыўся мірным.

Ім  было  можна лячыць,
На арбіту яго выводзіць,
Спасцігаць любую глыбінь,
У марскім прымяніўшы флоце.

Што пагрозай знішчэння лічыць -
Скажа  кожная клетка.
Ускрай бездані сёння ляжыць
Вынаходніцтва чалавецтва.

***

 Ці бачылі вы, як лясы гараць?
Як ад пажару ўсё жывое ўцякае
І дрэвы ломяцца, галінамі трашчаць,
І горкі дым іх вочы выядае.

Ратуецца і вожык, і барсук,
Хаваюцца і заяц, і вавёрка,
Выносяць ногі рыжую лісу
І уцякае мыш з пякучай норкі.

Але, на жаль, не ўсе, хто хоча жыць,
Ратуецца, і бессэнсоўна гіне.
Не тая хуткасць, скажам, мурашы…
А вось цяпельца, хто яго пакінуў?..

***

Праблемы экалогіі хвалююць.
І з нас ужо не скажа ні  адзін,
Што ён  упершыню сягодня чуе,
Што мы з Зямлёй – адзіны арганізм.

А паглядзі на кожны дзень навіны
У перадачы кожнай – смерці жах.
Пажары, навадненні і руіны
Ад землятрусаў, стрэлаў у баях.

Ад тых навін то кроў у жылах стыне,
То градус падымаецца вышэй,
А там, у афрыканскае пустыні
Смяротнасць зноўнароджаных дзяцей.

І вывады напрошваюцца самі:
Жыццё стрымаць імкнецца сваю плынь.
А ўсё, што мы  сабою вырабляем
Запоўніла яго ўжо да  вяршынь.

***

Пратоны, электроны, і нітрына,
Іоны, ізатопы і нейроны,
І свет малекул болей недзялімых,
А што далей : тэорыя тэорый?

Тэорыя адзінае ідэі,
Якую будзе Вечнасць карыстаць.
Пра тое, што  калісьці іўдзеі
Распялі беззаганнага Хрыста.

***

Маленькая наша Зямля.
Маленькая наша планета.
Ляжыць на стале мазгаўня.
Смартфонам, дарэчы, завецца.

Смокча праз шнур энергію
Роцік з  маленькаю дзіркаю
Зробіць, што папрашу.
Пакуль яшчэ толькі ціўкае.

Сваю гатоўнасць служыць
Выказвае неверагодную.
І прыме за тое, каб жыць,
Балбеса  за мамку родную.

Сягодня яго разбіць
Бяруцца толькі няшчасныя.
А заўтра, навучаць, глядзіш,
Рашэнні прымаць уласныя.

Скажа тады, хто такі
І трэба ведаць пра гэта
Ёсць у яго сваякі
З роду крылатых ракетаў.

Ды на жыцця віражы
Скажа сваё ён слова:
Каб вам заставацца жыць
“Сродкаў недастаткова”…

Новая форма жыцця
Будзе блукаць па свеце,
Выцягнуўшы да зліцця
Увесь рэзерв інтэлекту.

Матэрыяльны свет
Здыме напалм эмоцый,
А нітрынны эфект
Зробіць сто тысяч фотак.

Каб хутчэй зразумець, 
Не абгарэць фігурай,
Трэ будзе латы надзець
Нешта рабіць са скурай.

Плыня у плыню ўбяжыць,
Каб хутчэй расцякацца.
Будзе некаму ўжо запусціць
Механізм рэплікацыі.

***

Маленькая наша Зямля,
Маленькая наша планета,
Куды будзеш ты рассяляць
Сваіх вельмі граматных дзетак?

***
               
У прыродзе ўсё павінна быць ураўнаважана.
А калі Зямля апошні раз  узважана?
Колькі нафты з яе нетраў  выцяглі?
Колькі выкапняў  з-пад яе выграблі?

Колькі газы за стагоддзі спалена?
Ад чаго цяпер лягчэйшай стала на
Зямлі ці мо  ціск  павысіўся,
І таму з акіяна кіты  выкінуліся?

Тэмпература на полюсах падымаецца -
Землятрусамі ды цунамі абліваецца.
Трэба, трэба  перадаць справу Розуму.
Трэба,трэба  засяляць на ёй  робатаў…

І не трыста год пражыць, а тры тысячы,
Каб пабачыць на свае вочы ісціну,
Зноўнароджаным Сусвет хрысцячы,
Гэты шлях на Крыж - усім выйсце нам.

Покуль хопіць даўжыні свету,сонцасці
Ды ад мінусу да плюсу бясконцасці,
Будуць іншыя прыходзіць фармацыі,
Светы звышгукавой інфармацыі,

Ды адною застанецца зададзеная,
У кампютарны воблак закладзеная,
Штучным розумам памяць адноўленая
Галава ўсяму - сутнасць Духоўная!




















 
























































 


Рецензии