Ранак мосцiцца у тумане...

Ранак мосціцца ў тумане,
Дожджык пырскае крыху...
Сонца радасна не гляне
Цёплым промнем на страху.

Пэўна, восень недалёка:
Жнівень свой закончыў шлях,
І буслоў звычайны клёкат
Больш не будзіць сонны дах.

Ў полі ціха, у полі чыста, --
Збажына сабрана ў час.
З пазалочанага ржышча
Васілёк глядзіць на нас.

Адзінока, сумна ў полі
Васільку без збажыны...
Як шкада, што ўжо ніколі
Не сустрэнуцца яны.


Рецензии
Вельми прыгожы верш!!! С падзякай да Вас.

Зоя Помельникова   03.03.2022 21:36     Заявить о нарушении
Дзякуй, Зоя, за чытанне маіх простых радкоў
і добрыя словы водгуку.

З павагай да Вас

Леонтий Обринский   06.03.2022 20:15   Заявить о нарушении