Маёй Маленькай
Прыйшоў зімовы першы дзень,
А я хутчэй ва ўнучкі вочкі
Разок зірну, і знікне цень!
Убачу там святло ўсмешкі,
І бляск, які мілейшы ў свеце,
Што ў сэрца прыйдзе новай сцежкай,
І стане цёпла, як у леце.
Тваё Раджэнне акрыляе,
Дае ўцеху, прагу жыць,
Мы доўга так цябе чакалі,
Сям'і падоўжаная ніць!
Няхай Гасподзь ад адзіноты,
Ад злых людзей цябе ўкрые!
Жыві бяз хворы і турботы,
Будзь чыстай, як імя Марыі!
Свидетельство о публикации №120122808557
Мария Мучинская 29.12.2020 13:25 Заявить о нарушении
Николай Карташевич 07.01.2021 17:31 Заявить о нарушении