Жыве, Маруся, Беларусь!

Марыі  Сцяпанаўне Мацукевіч, нашай Салігарчанцы
Выток патрыятызму  ў веданні гісторыі свайго краю
Яна выхоўвала на традыцыях беларуаў,
імкнулася аднавіць гістарычную памяць беларускага народа.
 

Здавалася б, як трэба мала,
Каб памяць продкаў захаваць.
У школе мову выкладала,
Магла і словамі казаць.

Магла, і многа гаварыла.
Каб твая справа не  сышла,
Сваё жыццё ёй прысвяціла
І рубікон той перайшла.

“Дзяды” на горад адпраўляла,
І накрывала стол  гасцям,
Дзе  знакамітых  заклікала
Свае дары прыносіць нам…

У горад ехалі гасцінны
Пісьменнікі і гусляры.
Па веры , вернасці  адзінай
Хто малады, а хто стары

Па школах з творамі сваімі
А потым – цэлы зоркапад!-
Місько і Воюш, Жук, Панізнік-
Наш пашыралі  кругагляд.

Сваю “ Рагнеду” выдавала
На роднай мове – берагла.
Тры нумары надрукавала.
Тры нумары, ды што змагла…

Ды хто  тады асмеліў болей
За беларусаў голас  узняць ?
Дзе не маглі пазбавіць волі,
Дык іншым спосабам стрымаць

Душы  прыгожае парывы…
Прыйлося сына пахаваць,
І сэрца  беднае Марыі
На гэтым не магло стрываць.

Пайшла, не вернешся ніколі,
Ды не разгорнеш  сцяг у школе,
Чырвона-белы, наш, спрадвечны:
Той прыступ абарваў сардэчны.

Цябе, Марыя, не забудзем.
Ты сэрца прысвяціла людзям.
Але даў  Бог яшчэ Марусь.
Жыве, Маруся, Беларусь!


Рецензии