Распра ляйце, моладзь, крылы

Распраўляйце, моладзь, крылы

Распраўляйце, моладзь, крылы,
Ды не бойцеся лятаць.
Дай вам, Божа, волі, сілы
Сваю праўду адстаяць.

На сваім палетку  - людзі!
Будзем сеяць, будзем жаць.
Дзе  ніхто хлусіць не будзе,
Годнасць нашу прыніжаць.

Састарэлую  машыну
Здаць пара ў металалом.
Разгарніце, моладзь , крылы.
Не  мірыцеся  са злом!

Веру ў вас, мы пераможам
І злачынствы, і бяду.
Салігорцы, вы, як сонца,
З вамі на край свет пайду.

Беларусь мая – старонка,
Няма лепшае нідзе.
Падымай жа голас звонка:
-Беларусь  мая жыве!!!


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →