Кожны дзень

Кожны дзень напаўняе жаданне
Зноў шукаць і знаходзіць сваё,
Зноў натхняе жанчыны каханне,
І ты дзякуеш зноўку жыццё.

Новы дзень, недапітая шклянка
Праўды горка-салодкай жыцця,
Асалода прыйшоўшага ранка,
І пад вечар шчаслівае "Я".

Напішу я табе, як балела,
Раскажу, чым трывожна маўчу,
Раніцою і ўвечары смела,
Кожны дзень, усё пішу і пішу...


Рецензии
Хай Муза завжди надихає і радує!..

Светлана Шакула   24.12.2021 20:32     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі! І Вас няхай не пакідае натхненне

Николай Карташевич   25.12.2021 17:59   Заявить о нарушении