Мне не сорамна быць беларусам

Мне не сорамна быць беларусам,
Закаханым у родную глебу.
Я ўдзячны нашаму небу,
Што абдыме дзе бы я не быў.

Мне не сорамна быць беларусам.
Хоць і страцілі родную мову,
Прыйшоў час аднавіцца па-нову
І даць жыцце беларускаму слову!

Мне не сорамна быць беларусам.
У нядзелю выходзіць на плошчу,
І разам, мужна з народам
Бараніць наш родны парог.

Мне не сорамна быць беларусам.
Катавацца ў засценках няволі,
І здзіўляцца цяперашней долі,
Аб я якой і не думаў ніколі.

Мне не сорамна быць беларусам.
Не пакіну я родную хату,
Не забуду я маці і тата,
Як пад нагою свісне граната.

Мне не сорамна быць беларусам.
Сёння час адраджэння настаў,
Я перастаў лічыць сябэ трусам,
І наш дух беларусаў паўстаў.


Рецензии