Вечаровы настрой

Калi надыдзе вечар змрочны,
Таемна свечку запалю.
Нахлыне сум невiдавочны -
Што ў думках… сніцца… што люблю...

Спадаюць згадкi, бы лiстота,
За iмi - вецер наўздагон.
Пры свечцы вабіць адзiнота.
Абапал мроi, ценi, сон…


Рецензии