Так век аджыушы, знiкнуць з твару дня...

***
Так век аджыўшы, знікнуць з твару дня
І бацька твой, і маці, і радня…
І толькі сонца ўсё ніяк не знікне….
І трэба жыць, і, ведаю, прывыкне
Душа да дня без бацькі, без матулі…
Такі ўжо свет! І колькі б нас ні гнулі,
Нам трэба жыць – адмераныя дні,
Хаця на гэтым свеце мы… адны.

10. 12. 2020 г.


Рецензии