Горад

Мае сэрца з металу.
Мае думкі з граніту.
Я нагой наступаю
На зямлю, што пустая.

Мае косці з бетону.
Мае вочы шкляныя.
Мая кроў з электронау.
Мае слёзы з вагонау.

Мае зубы – плот з цэглы.
Мая печань – лякарні.
Мае ныркі – ліцэі.
Мае вены – танэлі.

Мая памяць з паперы.
Мая скура ў заплатах.
Мае лёгкія – дрэвы.
Мая мара – паветра.


Рецензии