Мой край

Хачу я жыць у краi родным,
А не бадзяцца па чужыне.
Зямельцы мiлай стацца годным,
Народу кроўнаму, краiне.

Хачу я пiць ваду з крынiцы,
Што б`е фантанам i вiруе.
Адзiн глыток жывой вадзiцы
Паланiць сэрца i чаруе.

Хачу я слухаць казкi, песнi
На беларускай роднай мове.
Душой узняцца ў паднябессе
I пiць нектар, што ў кожным слове.

Хачу я звацца беларусам,
Жывiцца сокамi Радзiмы.
Не баязлiўцам i не гнюсам.
Люблю свой край – мой скарб адзiны.


Рецензии