Кансэнсус
Прыпякае красавік...
Вылез Дзед пагрэцца
Так ад сонейка адвык,
Аж зайшлося сэрца
А навокал — мой ты свет!
Неба сінню ззяе
І недзе з выраю — адтуль
Жаўранак спявае
Побач з Дзедам раптам — гоп!
Баба купай села
І скрывіла жабін рот:
А-а-а... каб яно згарэла!...
— Божа мілы, што за цуд!—
Дзед мурлыча сладка.
Баба:
— Сам ты валацуг
Ўсё ў мяне ў парадку
Дзед збянтэжана прыціх
Мо яна — глухая?
— Сіні колер для дурных!
Вадзіцца старая...
Дзед паціху за сваё:
Хараство якое!
Як прыемна лес гудзе!
Ах, як пахне поле!
Баба руку Дзеду гне:
— Людзі-людзі-людзі!!!
Гэты нетапыр мяне
Зараз гвалціць будзе!!!
Дзед спалохаўся зусім,
Вырваць меўся локаць
Ды крыху не разлічыў
Трапіў Бабе ў вока.
Змоўкла тая, а стары
Ўсміхнуўся ціха
Не жадаў, а незнарок
Супакоіў ліха
Можа так яно і лепш,
(Хай мне Бог даруе)
Чым дарма спрачацца век
З тым, хто крыва чуе.
Свидетельство о публикации №120120401058