Наперад

Сіплы вецер шчасце носіць,
Праз пакуты, боль праклёнаў.
Хопіць нішчыць! Баста! Досыць!
У крок - Народная калона!

У стачку хто. А хто - на нары.
Зубы сціснулі - і ў гору!
Не баімся болей кары,
Нам маўчаць - мацнее гора!

Ўдых. Яшчэ. Гляджу наперад.
За Народ - у сэрцы гонар!
Пераможам! Хопіць веры!
Вызвалім мы кожны горад!

Сцягі. Стужкі. Марш Народны.
Кожны дзень - выпрабаванне.
Мы - адзіны! Мы - Свабодны!
Моц - у нашым аб'яднанні!


Рецензии