В. Цой. Перемен!

Перамен!

Зменіць святло зеленню шкло,
зменіць агонь – дым,
а з сеткі календара выхапяць дзень.
Сонца сгарэла дашчэнту, сышло;
дзень дагарае з ім,
на палаючы горад падае цень.

Перамен!
Прагнуць сэрцы хутчэй.
Перамен!
Прагнуць сотні вачэй.
У нашым смеху, і ў нашых слязах,
і ў пульсацыі вен:
Перамен!
На шлях перамен!

Электрычны ліхтар падаўжае наш дзень,
ні запалак, ані карабка,
але ў кухне сіняю кветкай гарыць газ.
Сыгарэты ў руках, чай на стале –
гэта проста лайфхак,
і больш нічога няма – усё знаходзіцца ў нас.

Перамен!
Прагнуць сэрцы хутчэй.
Перамен!
Прагнуць сотні вачэй.
У нашым смеху, і ў нашых слязах,
і ў пульсацыі вен:
Перамен!
На шлях перамен!

Не здабылі пакуль што мы мудрасць вачэй,
дасканаласці жэстаў рукі –
ды сяброў разумець нам не будзе нішто замінаць.
Сыгарэты ў руках, чай на стале – ставім кропкі над “і”,
толькі раптам нам робіцца страшна штосьці мяняць.

Перамен!
Прагнуць сэрцы хутчэй.
Перамен!
Прагнуць сотні вачэй.
У нашым смеху, і ў нашых слязах,
і ў пульсацыі вен:
Перамен!
На шлях перамен!


Рецензии