Пiшы Да волi

Пішы да Волі.
 Сяргею Ціханоўскаму

Блісне думка маланкай сляпучай,
Вырве з цемры стагоддзі наперад,
І асвеціцца шлях немінучы,
Будзеш ведаць цяпер, а не верыць.
Той, хто ведае, значыць, — відушчы!
Ён становіцца вуснамі Бога,
Жбурне Слова ў народную гушчу, —
І запаляцца сэрцы…

Нічога
Больш не спыніць народнай стыхіі…
Громам грымне шчыколда знадворку
Адчыняюць жалезам каваныя дзверы,
Быццам з сэрца адваліцца камень, —
Гаркне ўголас прадольны: “Сергей
Тихановский! С вешчами
На выхад! — як выхлап:
“Ты вольны!”

Вязень нешта пісаў: на стале
Белы аркуш паперы, асадка ў руцэ, —
Быў ён вельмі далёка
Ад зануднай турэмнай марокі...
 
“Пачакайце яшчэ, дапішуся да кропкі,
Я крыху пасяджу, дапішу…
Вельмі час на свабодзе таропкі,
Не закончыць на волі мне гэтую споведзь,
Або водпаведзь, ці адкрыццё?
Сам не ведаю, што гэта ёсць?
Там вірліва закруціць жыццё,
Забыццё, небыццё…

Ягамосць!
Тры гадзіны мне часу дазвольце,
Дапісаць да сапраўднае волі,
У канцы, як паставіцца клічнік,
То даволі скажу! І паклічу,
І з ключамі цябе… І народы: “Да волі!”
26.11.2020


Рецензии