Быць-ды... У памяць аб Рамане Бандарэнка

Быць-ды не адбыцца,
крочыць-ды не дайсьці.
Божа,ня дай зьдзяйсьніцца
гэткаму ў жыцьці.
Спраў каб не бракавала,
выйдзем спаткаць вятры.
Станем магутнай хваляй
кожны:і я,і ты!
Каб панавала Праўда,
трэ схамянуць душу.
Учора,цяпер і заўтра:
"Я выхаджу!"
Сьцяг Бел-Чырвона-Белы
бы зь небыцьця ўскрос.
Вольна лунае,сьмела
знакам Саміх Нябёс!
*
Фотаздымак зроблен у дзень
пахаваньня Рамана.


Рецензии