Нi першы снег, нi мой пушысты кот...

***
Ні першы снег, ні мой пушысты кот,
Ні нават ціш навокал не натхняюць.
Каліна, што схілілася на плот,
Ды ягады, што сэрца абрываюць.

Каліна, што ўжо скінула лісты,
Ды ягады, што наліліся кроўю.
Ды з безлічы людзей, магчыма, ты,
Калі глядзіш, здаецца мне, з любоўю.

22. 11. 2020 г.


Рецензии