Верните Деда Мороза

Вось і зіма- падумаў Дзед Мароз,
Ізноў снягоў з мяцеліцай нястача.
Цякуць слязінкі з сосен і бяроз,
Ды і Зіма сама, амаль не плача
у роздуму- чаму каторы год,
сняжынак у куфэрку не хапае?...
А на зямлі раз'юшаны народ
Даджы ганьбуе і снягоў чакае.

Мароз дзядуля вочы апусціў
Ад крыўды на зімовае бунтарства.
А  ўначы, сярдуючы, рашыў
На ранні абыйсці зямное царства.

А заадно яшчэ замест снягоў
Паддаць марозу людзям для забавы.
Паклаў ў торбу снежных пірагоў,
Надзеў каптан стары, ды недзіравы.

З куфэрка футра новае дастаў
Чырвонае, як спелыя суніцы.
Каўнер бялюткі шыю абрамляў-
Перад народам ёсць чым пахваліцца!

У чырвоным футры з белым каўняром,
Ішоў ён па лясах і па далінах.
Сваім марозным, ледзяным пяром
Пісаў на травах розныя карціны.

Якім прыгожым земляны абрус
Стаў ад марозных казачных узораў!
Ды вось і шыльда з назвай Беларусь
Ну а за ёй шырокія прасторы...

Лясы, азёры, вёскі, гарады,
Ды вось маркотна - снегу не хапае.
Хутчэй, да чалавечай грамады,
Хай кожны сёння радасць атрымае!

І Дзед Мароз упэўнена ішоў,
У футры фарбавым чырвона- белым!
Узоры маляваў ізноў-ізноў,
Аж галава пад шапкаю спацела.

Вось першы ўжо пройдзены этап,
Нямала вуліц, траў размалявана!
Ды хтосці закрычаў-" стаяць, АМАП"!
І Дзед Мароз стаў раптам затрыманы!

Спалохаўся стары, слупом стаяў
Угору рукі прыпадняў нясмела.
Ну а з-пад маскі хтосці запытаў-
"Чаму на вас халат чырвона-белы"?!

" Ты вораг для краіны, ты шпіён!
І будзеш зараз тут арыштаваны!
Хіба ж табе непісаны закон"? -
І футра, і каптан былі сарваны.

Затым дубінкай чорнай па плячах,
Пастукалі не раз Дзеду Марозу!
Сядзеў стары ў камеры ў слязах,
Ад болю і ад крыўды, ад пагрозаў!

Жадаў ён толькі радаваць народ,
І на табе, ні футра, ні каптана.
І не настане, мабыць, Новы Год,
Бо Дзед Мароз цяпер арыштаваны.

З вякоў ён футра гэтае насіў...
А можа люд стаў раптам звар'яцелым?
Калі на маскі чорныя змяніў,
Любімы колер той  - чырвона- белы..

Не бачыць ім і матухны-зімы,
Нарэшце суд настаў над Дзед Марозам.
І вось прысуд- "тры месяцы турмы"!
Ізноў у Дзеда заблішчэлі слёзы...

Ну як вось гэтым маскам даказаць,
Што без яго год Новы не настане.
А футра ён не думае мяняць,
Надыйдзе час,зноў сядзе ён у сані!


Чырвона- белы колер мір нясе,
Якая ж тут ад колеру пагроза?
Усім падумаць трэба пакрысе-
Як нам вярнуць з турмы Дзеда Мароза???


Рецензии