Зямное прыцягненне

Хто будзе жыць пасля- ці зразумее,
Чаму той час так сэрцу дарагі?
І зімы тыя ў вёсцы і завеі,
І сенажаці першыя стагі.

Дзяцінства, з яго мілай калыханкай,
Дзе ў "госці к казцы" беглі ў край сяла.
І дзень вясновы- з першаю маланкай,
Усё тое, што Радзіма нам дала!

Калі я еду ў Буда-Кашалёва:
У горад той, што Рымам стаў для нас.
Зноў успамінаю матчыны размовы:
Пра родны кут, пра вёску і калгас.

Мы ў гэтых вёсках землякоў чакаем,
У гэтым Рыме- зноў будуем дом,
Да родных месц душою прырастаем,
Свядомасцю сваёй і пачуццём!
--


Рецензии