Першы сонечны дзень лiстапада у журбе...

***
Першы сонечны дзень лістапада ў журбе,
Быццам сёння кагосьці хаваюць.
Падыду да вярбы, раскажу я вярбе
Пра Айчыну, якую не знаюць.

І пра тое, як цяжка ў ёй праведна жыць,
І што праведнасць тут не ацэняць,
І пра тое, як часам сляза набяжыць,
Бо другой мне яе не заменяць.

Прытулюся шчакой да сагнутай вярбы.
Лістапад у журбе дагарае.
Першы сонечны дзень зразумелай журбы,
Што Айчына нібы памірае…

20. 11. 2020 г.


Рецензии