Са святам, Першамайскi!

Першамайскi раён...
     Нiбы подых вясновы,
Нiбы водар галiнак i кветак ружовых,
I гаёў салаў'iных малiнавы звон -
Так з'яўляецца мне Першамайскi раён.

Тут насустрач зары выбягаюць паўкругам
I лясы Баравой i Зялeнага Луга,
Гмахi ўсходнiх дамоў i каменны музей...
Тут i сонца ўстае на iмгненне раней!

Першамайскi раён - асяродзе навукi,
Звышдакладных заводаў магутныя рукi,
I утульны дыван адпачынкавых зон -
На далонях тваiх, Першамайскi раён.

Хай жа людзi твае, перажыўшы завею,
З Першамаем набудуць на шчасце надзею,
Хай здабытак дае iх напруджаны плён!
Дык расцi i квiтней, Першамайскi раён!

5 сакавiка 1999г.


Рецензии