Роману Бондаренко

Стужкі не дарма ты, Рома,
Ад чорных нажніц бярог.
Іх, як пер'і, да гнязда прыбяром мы,
Захаваецца твой крылаты зрок.

У Менску першы выпаў снег,
Павіўшыся памятнай стужкай...
Я гэтага жаху пакуль што пазбег,
Але і я быў і застануся птушкай.


Рецензии