Лiстапад у садзе дрэуцы белiць...

***
Лістапад у садзе дрэўцы беліць,
Рассцілае нізка белы дым,
Сцеле з лісця цёплыя пасцелі
Яблынькам і вішням маладым.

Лістапад у садзе. Ў целе – стома.
Авалодаў целам лістапад.
І тулюся я душой да дома,
Сэрцам углядаюся у сад…

12. 11. 2020 г.


Рецензии