Листапад захмарыУ...

Лістапад захмарыў неба,
Сонца стала рэдкім госцем.
Зоркі шэпчуць:"Гэта ж трэба,
Месяц заблудзіўся штосьці".
Я звярнуўся ў думках, моўчкі,
Да таго, хто гнаў аблокі,
Хто заўжды быў лёгкі, лоўкі,
А цяпер стаў злы, далёкі.
Гаварыў з ім пра сустрэчы,
Пра растанне з той, адною -
Цалаваў што ў летні вечар,
Над прыціхшаю ракою.
Вецер, нашы з ім размовы -
Нашу боль, нуду, трывогі
Несці ў Свет заўжды гатовы.
З лісцем кіне ўсім пад ногі.

    *.   *.   *.   10.11.2020 г.


Рецензии
Некалькі вершаў вашых прачытала, але адгукнуцца захацелася менавіта на гэты, родная мова прываблівае, напэўна, яна мае ўсё ж больш магчымасцей выказаць глыбокія пачуцці.
Прыемна пазнаёміцца з яшчэ адным земляком, не абыякавым да слова.

Клавдия Семеновна   09.02.2021 13:58     Заявить о нарушении
Дзякуй, Клаўдзія Сямёнаўна.
Рады таму, што Вы пагасцявалі на маёй старонцы,што не расчараваліся.
Неабыякавасць да слова - гэта сапраўды маё.
Натхнення Вам і дабразычлівасці Чытачоў.
З павагай.

Анатолий Уминский   09.02.2021 14:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.