Беларусы

Мы ад нiў зялёных, вербаў,
З-пад вясковых стрэх… Адтуль,
Дзе лунае буслам Вера,
Казкi добрыя матуль...

Ад легендаў ды паданняў,
У любові мы раслі,—
Вольных думак, пажаданняў,
Краю вольнага паслы!

Мы ад пушчы, мы ад бору
(Прыгажосць нас не бянтэжыць!),
І даволі нам прастору,
Што навокал Белай вежы!

Як працуем – так і маем,
Так i молiмся мы нанач.
Ганарымся нашым краем,
Морам, з назвай дзіўнай – Нарач...

Ад зiмы мы пульхнай, белай,
З яе доўгаю кудзеляй,
Што бабулі прасці ўмелі,
Акрамя святой нядзелі…

Хоць няблiзка, як здаецца,
Мы ад Полацку, ад Вiльнi.
Ад князёўны ад Прадславы,
Хрысцiянкi Еўфрасiннi!

Памяркоўныя мы людзi,
Як вучылi – так гаворым.
Пахваляць сябе не будзем,
Дабрадушны маем нораў.

На чужое мы не квапiм,
Сэнс не ў тым, не ў тым аснова,—
Сцеражэ зямлі наш лапік
Родная матулі мова…

Можа, некаму і ў воку,
Доўгі час маўчаць мы мусiм...
А аклiкнуць:
—Ты здалёку?..
Годна скажам:
—З Беларусi!!!


Рецензии