Дасягнуць бы...

Дасягнуць бы…

Даляцець да зоркі думкай,
Ля цяпла яе спачыць,
Ды й падумаць, ды й патумкаць:
На Зямлі ці гожа жыць?

На Зямлі каранавірус
Зноў народы непакоіць,
На яго рагах загінуць  -
Незайздросна жыцьця доля,

На Зямлі людское мора
І віруе, і тармосіць,
А над ім чыясьці воля
Крыві новай зноўку просіць!

Дасягнуць бы планет здатных,
За прамень сьвятла ўчапіўшысь,
Уздоўжкі княстваў трыдзевятых,
У трыдзесятай далячыні!...
-03.11.20.


Рецензии