Халодны дождж iдзе над лiстападам...

***
Халодны дождж ідзе над лістападам.
Ён хвалямі ідзе, нібыта снег.
Вяргінямі любуюся і садам,
Куды душой навекі перабег.

Вось апрануся цёпла, зараз выйду,
У хату прынясу букет вяргінь,
Па леце з імі спраўлю паніхіду
І вымаўлю сакральнае “амін”.

Халодны дождж ідзе над лістападам,
Апошнімі вяргінямі і садам.
Ён хвалямі ідзе, нібыта снег,
Нібы той час, куды я перабег…

03. 11. 2020 г.


Рецензии