Мы болей нiколi не будзем жыць без волi!

* На мэлёдыю Sergio Ortega "El Pueblo Unido"

Калі жылі без волі ды зямлі,
гады імглістай цемраю плылі.
Натхнёны твар ператвараўся ў пыл,
Калі па ім цмок пугаю лупіў
без жалю.
Гвалтаваў, каб марыць я не мог,
І каб суседу я не дапамог.

Але заўчора век журбы сканаў.
Нахабны здзек апошняй кропляй стаў.
Мы сэрцы над зямлёю узнялі
і ўсе хадою мірнаю пайшлі
туды, дзе
кляты цмок хаваўся у нары,
І разбурылі той нары муры.

Мы разам паўсталі і мы народам сталі !
Мы твар не хавалі ! Нас каты не зламалі !

Мы болей нiколi не будзем жыць без волi !
Мы болей нiколi не будзем жыць без волi !

І мы прыйшлі з усіх кутоў зямлі.
і цмока дабрынёй перамаглі,
усталявалі свой дзяржаўны лад,
арыштавалі злыдняў чорных банд
паганых,
назаўжды, каб не было бяды,
каб расквіталі вёскі, гарады.

І нас суседзі сэрцам прынялі,
За цмокам бруд прыбраць дапамаглі
Мы сбераглі утульнасць і спакой.
Краінай ганарымся мы сваёй
каханай.
Робім мы, будуем і пяем
І зараз разам добра тут жывем.

Рецензии