Дрыготкая восень

***
Дрыготкая восень. Асіны, бярозы
Стаяць ля дарог і дрыжаць.
І кроплі на лісці - дрыготкія слёзы.
І голая ўжо сенажаць.

Дрыготкая восень. І сэрца таксама
Дрыжыць, як асінавы ліст.
Дрыготкае восені вечная драма.
Кастрычнік - трагічны артыст.

Дрыготкая восень. То сонца, то хмары.
Дрыготкімі вуснамі п’ю прыгажосць.
Дрыготкая восень. Дрыготкія мары.
І снег, як няпрошаны госць.

26. 10. 2020 г., 26. 10. 2023 г.


Рецензии