Блакiтныя вочы

Я апынуўся адзiн ў апраметнай цемры,
Тут жудасна холадна, як у вязніцы.
Самотна i сумна, ціснуць з бакоў сцены,
Крычу ў пустату: каханне вярніце!

А што ж адбылося, хлопец, з табой?
Спытаюць птушкі, што прыляцелі з вясной.
Я прамаўчу. Маўчанне - золата.
У маёй душы павеяла холадам.

У маім жыцці больш няма цяпла,
Халодны дождж разышоўся на плач.
Прычынай таму стала яна,
I яе апошняе слова - прабач.

Вочы яе, колеру яснага неба,
Што назаўжды цяпер ў маёй памяці,
Мілая ўсмешка, салодкiя вусны,
Якія цалаваць быў гатовы да самай старасці.

Памятаю, як трымаў у сваiх далонях,   
Яе пяшчотныя, родныя рукi.   
Я б паверыў, калi б была мая воля,         
Што гэта вясна час нашай разлукi.

Блукаю па вуліцам, дзе няма роднага месца,
Гляджу на дзяўчат, шукаю родненькі твар,
Ад болю часам разрываецца сэрца,
I неба назаўжды будзе колеру хмар.

Не забуду ніколі вочы колеру возера,
Не забуду, як спала на маіх плячах.
Зіма маю любоў назаўжды замарозіла,
I я больш не паверу блакiтным вачам.

Прачыталi мае думкi хмары, горкi дождж капаць пачаў.
Вецер на вуха шэпча: «Нiколi не вер блакiтным вачам…»


Рецензии