Мая малая Радз ма

Лямніца-малая Радзіма мая,
Хаты на гарэ радочкам стаяць.
Адгэтуль пайшоў мой род,мая сям'я,
І зараз мае шляхі сюды ляжаць.
У нізу рачулка праз чарот,кусты,
Ізвілістай змейкай шпарка бяжыць.
Я не магу забыць дзяцінства вярсты,
Аб ім памяць заўжды ў сэрццы ляжыць.
Далей за ракой стаіць бор сасновы,
Які у час вайны ўкрываў партызан.
Ён быў і застаўся навек асновай,
У маім жыцці і жыцці сельчан.
Адсюль у дзяцінстве ягады,грыбы,
Мы вясёлай ватагай насілі.
А затым у вечары каля вярбы,
На рэчцы плотак дацямна лавілі.
З таго часу прайшло нямала гадоў,
І дазой пазарасталі сцежкі.
Нястала маіх аднагодкаў-сяброў,
Ды ў памяці засталіся ўсмешкі.
Свайго дзяцінства забыць немагчыма,
Тую вёску дзе жылі мае бацькі.
Я жду зноў,калі з'явіцца часіна,
І ў Лямніцу паеду напрасткі
.


Рецензии