Застава

Я ішоў сюды няспешна —
О, я не дурны!
Назапасіў грошы, ежу,
Справы, мары, сны.

Рыхтаваўся да сустрэчы —
О, я не дурны!
На хабар для мытні — рэчы,
Торбы-таўстуны.

Апрануўся, як на свята —
О, я не дурны!
Толькі штосьці пуставата.
Дзе ж усе яны?

Цесны пераход заставы,
Тут мы з ім адны.
Не праціснуць думку нават...
Вось я быў дурны.

14.10.2020


Рецензии