Тэрмiн

не блытаць з тэрмінатарам 2
http://www.youtube.com/watch?v=ba9AeUMjoBo

На дарозе камяністай
вымяралі даўжыню…
Шляха  ў вырай,
самы блізкі.
Мерзлі нават і ў вагню.
Не хапала землемераў.
Толькі вочы з іх прылад.
Не было  і ў справу  веры.
Камянёў было так шмат.

Па дарозе камяністай
усталёўвалі слупы
па-над кожным ціхарыстым,
заяўляўшым, што дайшлі.
Тых нябожчыкаў слупамі
узвышалі так, як след.
Засталіся маякамі...
І вузламі каб…  Навек.

Так знайшлі жывыя поўнач.
(падмануў  іх слуп другі).
І ад поўначы на поўдзень
былі ўжо усе шляхі.

Шлях на поўдзень па каменнях
абіраў дайшоўшы люд.
“Ціхары”* не маюць веры,
Вось і вераць ім – дайдуць.

Ціхары гэта агенты дзеючай улады, дзеючыя ў асяроддзі свайго пратэстуючага народа з адзінай мэтай – знаходжання і неадкладнага вынішчэння патэнцыйных народных лідараў.
( прыклад – агент Клаўс, артыст Дураў у серыяле 17 імгненняў вясны. У кадры ён у апошні момант жыцця, перад тым як завязацца вузлом так бы мовіць. Не блытаць са Шцірліцам, агентам ў асяроддзі іншага народа з мэтай пошуку і ўмацавання альтэрнатыўных лідараў іншай краіны)

15.10.2020г


Рецензии
Очень.

Классно.

Другого слова нет.

Семистрелица   23.10.2020 14:17   Заявить о нарушении