Уздыхае восень...

Уздыхае восень, цяжка-цяжка
Над ніц пажоўклаю травой,
Губляе лісьця шакаладкай
У абалонцы залатой.

Маўчаць дубы, вякоў тых сьведкі,
Як захлыналіся крывёй,
Як ад вайны і недаеду
Народ карміўся жалудом.

Маўчаць лясы, балот чароты
Вакол мясьцін, сёл, гарадоў,
Каб гэт народ не знаў чагосьці,
Што заўтра зрушыць ураз спакой.

Уздыхае восень, цяжка-цяжка
І лес, у раздуме векавой,
Кідае ўцешна шакаладкі,
Бо заўтра праца, заўтра  -  бой.
-04.10.20.


Рецензии