Не вайне на Беларусi!

Барыкады, кактэйлі, паўстанні –
маскі чорныя, псеўдакумір.
Добры люд, аб’яднай намаганні
ў  барацьбе за свабоду і мір!

На Радзіму бяда наляцела,
Звады злыя, нібы груганы,
Рвуць-скубуць яе белае цела
на скрываваўленыя кусманы.

Годзе ўжо нам брахаць, што сабакі,
бо самлела ад жаху зямля.
Дзе пакуль што паўзуць аўтазакі –
катафалкі паедуць пасля…


Рецензии
Спадабауся ваш твор.
Дзякую.
Последние две строки,красная нить мыслей.
К сожалению на белорусском писать не умею.
Ваши стихотворения понравились.

Татьяна Каптуревская   02.11.2020 16:35     Заявить о нарушении
Гэдак узрадавалася, што на расейскіх скрыжалях, знайшоўся чытач, што разумее маю мову родную, дзякуй за гэта, Таццяна. асноўная частка маёй творчасці - беларускамоўная, на жаль падобнага беларускага сайта няма, таму каб мець зносіны,
успомніла мову СССР, у добрым сэнсе. Заходзьце, калі ласка.

Вера Михно   03.11.2020 11:28   Заявить о нарушении
Дзякую.
Рада знаемству з вашыми цудоуными творами.Яны прыгожыя и глубокия па сэнсу.

Извините,к сожалению в шрифте нет белорусского и,в латинице тоже.
Надо поискать как печатать.

Татьяна Каптуревская   03.11.2020 16:22   Заявить о нарушении